ПРА НАС

ChessCorner – сучасная шахматная пляцоўка ў Варшаве. Шахматная поастора для ўсіх!

Мы пазіцыянуем сябе ў асноўным як шахматная школа, прастора для дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў. Знаходзімся мы ў каралеўскім мястэчку Wilanów, Варшава.

Прапануем мы не толькі заняткі па шахматах, але і арганізацыю шахматных мерапрыемстваў, карпаратываў, забаўляльных мерапрыемстваў і многае іншае.

ПРАПАНОВА

У нас вы можаце навучыцца гуляць у шахматы. Навучацца можна індывідуальна або ў групах. Мы арганізоўваем розныя шахматныя мерапрыемствы, турніры і ўрокі шахмат для карпаратыўных кліентаў і нават дні нараджэння.

  • ГРУПАВЫЯ ЎРОКІ ў ChessCorner

Ідэальны спосаб навучыцца гуляць у шахматы ў цудоўнай атмасферы і пазнаёміцца з іншымі людзьмі!
Дадатковы бонус: вучні матывуюць адзін аднаго да хуткага развіцця
🙂

Зараз у нас больш за 10 груп рознага ўзроўню і узросту.Працоўныя мывы, польская, беларуская, руская, ангельская. Калі вы зацікаўлены ў групавых занятках для сябе ці свайго дзіцяці – звяртайцеся да нас і мы абавязкова падбяром для вас аптымальную групу.

  • ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗАНЯТКІ ў ChessCorner

Лепшы спосаб якасна вучыцца і хутка прагрэсаваць. Усе ўрокі будуць персаналізаваныя і падрыхтаваныя спецыяльна для канкрэтнага студэнта.
Дадатковы бонус: вялікая гнуткасць і выдатныя адносіны з трэнерам/трэнеркай

  • ON-LINE УРОКІ

Выдатны варыянт, калі вы жывяце не ў Вілянове і нават не ў Варшаве – мы можам звязацца з вамі з любой кропкі свету!

  • АРГАНІЗАЦЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Міні-турніры, зборы, карпаратывы і шахматныя вечарыны з дыджэем!

ЗАСНАВАЛЬНІКІ

Анастасія Сарокіна – сузаснавальніца ChessCorner

Anastasia Sorokina

Анастасія – адна з самых выбітных фігур у шахматным свеце.

  • Вельмі моцная шахматыстка — міжнародная чэмпіёнка – Надзвычай багаты 20-гадовы трэнерскі вопыт – Анастасія мела ўласныя шахматныя школы ў Аўстраліі і Беларусі, перш чым пераехаць у Варшаву і адкрыць ChessCorner
  • Анастасія старшыня жаночай шахматнай камісіі FIDE — камісіі, якая прадстаўляе ўсіх шахматыстак свету.
  • Анастасія топавая суддзя FIDE , яна судзіла ўсе буйнейшыя шахматныя турніры свету, у тым ліку Алімпійскія гульні і чэмпіянат свету сярод жанчын.

Дзяніс Бурко – сузаснавальнік і галоўны трэнер ChessCorner.

Дзяніс выдатны трэнер па шахматах з педагагічнай адукацыяй.

  • у 2013 годзе атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю, што робіць яго ідэальным спецыялістам для работы з дзецьмі
  • шматгадовы вопыт работы з вучнямі рознага ўзросту, пачынаючы з 3 гадоў
Dzianis Burko

ПРАЙС-ЛІСТ

    • Штомесячныя заняткі па шахматах
      • Абанемент на 1 месяц: 360 злотых (4 заняткі)
      • Абанемент на 3 месяцы: 980 злотых (12 заняткаў)
      • Разавы занятак: 120 злотых

    Заняткі раз на тыдзень па 45 хвілін. Міні-групы – 6-8 дзяцей

    • Індывідуальныя заняткі 45 хв.: 240 злотых
    • Спліт (2 чалавекі) 45 хв.: 180 злотых з чалавека
    • Гульня з сябрам (пракат шахматнага інвентара) 1 гадзіна: 50 злотых
    • VIP-карта White&Black Club (4 месяцы): 2400 злотых
    • З вашай клубнай карткай вы можаце бясплатна ўдзельнічаць ва ўсіх семінарах, майстар-класах, турнірах і мерапрыемствах выхаднога дня.
    • Уладальнікам клубнай карты таксама даступныя 2 індывідуальныя заняткі (онлайн або афлайн, 45 хвілін). Час заняткаў павінен быць пацверджаны загадзя ChessCorner.
    • Уладальнік клубнай карты мае права забраніраваць ChessCorner Club двойчы на працягу тэрміну дзеяння карты на 2 гадзіны для прыватнага міні-турніру або іншага шахматнага мерапрыемства, пацверджанага Chess Corner. Дадатковы час аплачваецца па прэйскуранце.
    • Уладальнік клубнай карты можа ўдзельнічаць у групавых занятках раз на тыдзень у пастаяннай групе па раскладзе або скарыстацца гэтай магчымасцю членам яго сям’і.
    • Клубныя карты не могуць быць выкарыстаны іншымі людзьмі. Карыстацца клубнай картай можа толькі ўладальнік, які яе набыў, або калі яна была набыта ў падарунак. Затым вам трэба будзе паведаміць ChessCorner імя чалавека ў дату пакупкі.
    • Шахматныя мерапрыемствы і вечарыны.

    Стаміліся ад дзён нараджэння ў рэстаранах і барах, але хочаце правесці час незвычайна? У нас ёсць рашэнне: вечарына ў ChessCorner! Дні нараджэння, карпаратывы, дзявочнікі і іншыя мерапрыемствы можа арганізаваць каманда клуба ChessCorner! Мы можам прапанаваць майстар-класы, міні-турніры, вясёлыя настольныя гульні і запрасіць для вас барыста або ды-джэя.

    Напішыце нам, калі хочаце здзівіць сваю сям’ю і сяброў уласнай шахматнай вечарынкай!

    • Мінімум 2 гадзіны: 500 злотых
    • Кожная дадатковая гадзіна: 200 злотых
    • 8 гадзін: 1200 злотых

    Кошт указаны толькі за арэнду памяшкання Chess Corner, які уключае безкаштоўнае карыстанне ўсім абсталяваннем клуба ChessCorner. Усе дапаўненні, у тым ліку і напрацоўкі ChessCorner, з’яўляюцца дадатковымі, у залежнасці ад праграмы. У кожным асобным выпадку цана абмяркоўваецца з кліентам. Дату і час неабходна браніраваць загадзя, у залежнасці ад наяўнасці.

    Калі ласка, звяжыцеся з намі: [email protected]

    КАНТАКТ

    • Тэлефон

    + 48 731 734 700

    • Электронная пошта

    [email protected]

    • Адрэса

    Sarmacka 6, Warszawa 02-972, скрыжаванне вуліц Sarmacka і Królewska

    • Мовы

    Польская, беларуская, англійская

    КАНТАКТНЫ ФАРМУЛЯР

    Close Menu