Крыху пра шахматную прастору “Chesscorner“

Гэта прастора для дарослых і дзяцей ад трох гадоў. У нас можна вучыцца гуляць у шахматы, арганізоўваць мерапрыемствы і спаборніцтвы, карпаратыўныя ўрокі па шахматах

Мы прапануем шахматныя дні нараджэння, індывідуальныя заняткі, нядзельныя віктарыны, сямейныя ўрокі па шахматах.

У нас можна згуляць таварыскую партыю ў шахматы ці міні-турніры, і, вядома, адпачыць і цудоўна правесці час у шахматнай атмасферы.

Кантакты

Тэлефон

+ 48 731 734 700

Лакацыя

Sarmacka 6, Warszawa 02-972, скрыжаванне вуліц Sarmacka і Królewska

Мовы выкладання

Belarusian, English, Polish

Заснавальнiкi

Anastasia Sorokina

Анастасія Сарокіна – заснавальніца “CornerChess“ у Варшаве.

Анастасія пачала займацца шахматамі яшчэ ў пяцігадовым узросце, у 2001 годзе выканала норму міжнароднага майстра па шахматах сярод жанчын, у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ.

Анастасія Сарокіна працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, Аўстралія, пасля ў Мельбурне стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія».

У 2013 годзе заснавала ў Мінску дзіцячую школу шахмат, якая пазней атрымала акрэдытацыю ФІДЭ.

Пасля падзей 2020 году Анастасія была вымушана выехаць з Беларусі.

Зараз, знаходзячыся ў Польшы, Анастасія Сарокіна адкрывае шахматную прастору ў Варшаве, дзе з радасцю будзе дзяліцца сваімі ведамі з дарослымі і дзецьмі.

Дзяніс Бурко мае педагагічную адукацыю, у 2013 годзе скончыў БДПУ імені М.Танка, таму Дзяніс працуе менавіта з дзеткам

Dzianis Burko

Праводзіць шахматные заняткі для дзяцей рознага ўзросту, пачынаючы ад 3 гадоў. Мовы выкладання: беларуская і польская.

Таму калі вы шукаеце трэнера для свайго дзіцяці – вось ён. Пішыце нам у дырэкт, запісвайцеся на заняткі да Дзяніса.


Прайс-ліст

Штомесячныя ўрокі

  • Абанемент на 1 месяц: 360zl (4 lessons)
  • Абанемент на 3 месяцы: 980zl (12 lessons)
  • Разавы занятак: 120zl

Заняткі раз на тыдзень, 45 хвілін. Міні-групы па 6-8 дзяцей

Індывідуальныя заняткі 45 хвілін: 240zl

Спліт (2 чалавека) 45 хвілін: 180zl з чалавека

Удзел у майстар-класе: 90zl

Кошт удзелу ў міні-турніры: 100zl (pre-registration only)

Гуляць з сябрам (арэнда шахматнага інвентара) – 1 гадзіна: 50zl

Карта VIP White&Black Сlub (4 месяцы): 2400zl

Па клубнай карце можна бясплатна наведваць усе майстар-класы, турніры, мерапрыемствы выхаднога дня.

Уладальнік клубнай карты мае 2 індывідуальныя заняткі (онлайн або афлайн), у тым ліку (50 хвілін). Час урока неабходна пацвердзіць у ChessCorner загадзя.

Уладальнік клубнай карты мае права двойчы на працягу тэрміну дзеяння карты забраніраваць клуб ChessCorner на 2 гадзіны для прыватнага міні-турніру або іншага шахматнага мерапрыемства, пацверджанага Chess Corner. Дадатковы час аплачваецца па прэйскуранце.

Уладальнік клубнай карты можа наведваць групавыя заняткі 1 раз у тыдзень па ўзгодненай групе па раскладзе або скарыстацца гэтай магчымасцю членам яго сям’і.

Клубныя карты не могуць быць выкарыстаны іншымі асобамі. Толькі ўладальнік клубнай карты, які набыў яе, можа ёю карыстацца, або, калі яна была набыта ў якасці падарунка, можа паведаміць імя чалавека ў ChessCorner у дзень пакупкі.

Шахматная партыя

Надакучылі дні нараджэння ў рэстаранах і барах? Не хочаце запрашаць да сябе вялікую кампанію? Шукаеце нешта незвычайнае для свайго асаблівага дня? У нас ёсць рашэнне: вечарына ў Chess Corner! Дзень нараджэння, карпаратыў, вечар кавалерскі, або дзявочнік) і іншыя мерапрыемствы можа арганізаваць каманда клуба ChessCorner! Мы можам прапанаваць майстар-клас, міні-турнір, вясёлыя настольныя гульні, можам запрасіць для вас барыста і дыджэя. Спытайце нас, калі вы хочаце здзівіць сваю сям’ю і сяброў уласнай шахматнай партыяй!

  • Мінімум 2 гадзіны: 500zl
  • Кожная наступная гадзіна: 200zl
  • 8 гадзін: 1200zl

Кошт указаны толькі за памяшканне Chess Corner з бясплатным карыстаннем усімі магчымасцямі клуба ChessCorner. Усе дадатковыя паслугі, улучна з працай ChessCorner, павінны аплачвацца дадаткова ў залежнасці ад абранай праграмы. У кожным асобным выпадку цана будзе абмяркоўвацца з заказчыкам. Час і дату неабходна браніраваць загадзя ў залежнасці ад наяўнасці

Калі ласка, звяртайцеся да нас: [email protected]

Далучайся

Close Menu